Псалтыр 4 псалом

Псалтыр
Пераклад Васіля Сёмухі → Пераклад Яна Станкевіча

 
 

Кіроўцу хору. На струнных інструмэнтах. Псальма Давідава.
 
Кіраўніку хору на струнных снадзях. Псальма Давідава.

Калі клічу я, — акажыся мне, Божа праўды маёй! Ты даваў мне прастору ў цясноцьці. Умілажалься зь мяне і пачуй малітву маю.
 
Як я гукаю, адкажы імне, о Божа справядлівасьці мае! У цясноце Ты даў імне прастору. Зьмілуйся над імною й пачуй малітву маю!

Сынове людзкія! дакуль ганьбавацьмецца слава мая? Дакуль марнасьць любіць будзеце, дакуль няпраўды шукацьмеце?
 
Сынове людзкія, пакуль будзеце вы задаваць сорам сьці маёй? любіць пусьціню і шукаць маны? Сэля.

Ведайце, што сьвятога Свайго Гасподзь Сабе вылучыў, чуе Гасподзь, калі я клічу Яго.
 
І ведайце, што аддзяліў СПАДАР набожнага Сабе; СПАДАР чуе, як я гукаю да Яго.

У гневе грахоў не рабеце: на ложках сваіх разважайце ў сэрцах сваіх, і суцешыцеся!
 
Дрыжыце, але не грашыце; гукайце ў сэрцу сваім на ложках сваіх і маўчыце. Сэля.

Ахвяры праўды прыносьце і майце надзею на Бога.
 
Абракайце аброкі справядлівасьці і спадзявайцеся на СПАДАРА.

Многія кажуць: «Хто нам пакажа дабро?» Пакажы нам, Госпадзе, сьвятло аблічча Твайго!
 
Шмат хто кажа: «Хто пакажа нам дабро?» Узьнімі нам, СПАДАРУ, сьвятліню віду Свайго!

Ты напоўніў радасьцю сэрца маё з той пары, як пабольшала ў іх хлеба й віна.
 
Ты даў радасьць у сэрца мае адгэнуль, як збожжа а вінны сок іхныя памножыліся.

Я спакойна кладуся і сплю, бо Ты, Госпадзе, адзін даеш мне жыць у бясьпецы.
 
У супакою лягу і якга засну, бо Ты адзін, СПАДАРУ, даеш імне жыць у бясьпечнасьці.