Псалтыр 4 верш » Псалтыр 4:2 — параўнанне перакладаў.

Псалтыр 4 верш 2

Параўнанне перакладаў, спасылкі.

ПАРАЎНАННЕ

Паралельны тэкст для верша: Псалтыр 4:2 / Пс 4:2

Filter: all
Калі клічу я, — акажыся мне, Божа праўды маёй! Ты даваў мне прастору ў цясноцьці. Умілажалься зь мяне і пачуй малітву маю.

Калі я клічу, адкажы мне, Божа, Праведнасьць мая! Калі я быў уцісканы, Ты даў мне прастору. Зьлітуйся нада мною і пачуй малітву маю!

Калі я клічу Цябе, выслухай мяне, Божа справядлівасці маёй. У турбоце Ты даваў мне прастору; злітуйся нада мною і выслухай маленне маё.

Як я гукаю, адкажы імне, о Божа справядлівасьці мае! У цясноце Ты даў імне прастору. Зьмілуйся над імною й пачуй малітву маю!

Калі гукаю, пачуй мяне, Божа, Справядлівасьць мая! У цясноце даваў Ты мне прасторнасьць. Зьмілуйся нада мною і пачуй малітву маю!

Пачуй мяне, калі гукаю, Божа справядлівасьці маёй! У цясноце Ты даў мне прастору. Зьлітуйся нада мною і пачуй малітву маю!

Калі я клікаў, Бог праведнасьці маёй пачуў мяне. У бядзе Ты вывеў мяне на прасьцяг. Зьмілуйся нада мною і выслухай малітву маю.

Калі я клічу, паслухай мяне, Божа мой, Ты — справядлівы! Ты ў прыгнёцце даваў мне звальненне. Зжалься нада мною і паслухай маю малітву!

Калі заклікаю я, пачуй мяне, Божа праўды маёй! У цясноце Ты даеш мне прастору, уміласэрніся і пачуй маленне мае.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter