1 Кіроўцу хору. На струнавых прыладах. Псалом Давіда.
2 Калі заклікаю я, пачуй мяне, Божа праўды маёй!
У цясноце Ты даеш мне прастору, уміласэрніся і пачуй маленне мае.
3 Род чалавечы, навошта благія сэрцам?
Навошта любіце марнае і няпраўду шукаеце?
4 Вось бачыце, як Бог дзівосна сатварыў святому Свайму,
Бог пачуе мяне, калі ўсклічу я да Яго.
5 Гневаючыся, не грашыце,
І аб чым казалі ўдзень у сэрцы сваім, аб тым на ложку вашым умілуйцеся.
6 Рабіце ахвяры праўды
І спадзявайцеся на Бога.
7 Шмат людзей кажа: «Хто дабро нам дасць?»
Праззяў на нас свет Твару Твайго.
8 Узвясяліў сэрца маё Бог,
А тыя ад памнажэння жыта, віна і алею свайго абагаціліся.
9 З мірам засынаю і спачываю,
Бо Ты адзіны, Божа, абараняеш мяне.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter

Псалцір, псальм 4

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.

Public Domain

Public Domain — народны здабытак.
Міхаіл Астапчык.
© 2005−2015