1 Кіроўцу хору. Псалом Давіда. Гіспамін пра ратаванне Божае.
2 Божа, на дапамогу мне звярніся,
Божа, на дапамогу мне паспяшайся.
3 Да пасаромяцца шукаючыя душу маю,
Да звернуцца назад і пасаромяцца, хто жадае мне ліха.
4 Да звернуцца раптоўна ў сораме тыя,
Што кажуць мне: «Добра табе, добра».
5 Да ўзрадуюцца і ўзвяселяцца пра Цябе ўсе, хто шукае Цябе, Божа,
І да кажуць стала ўсе любячыя ратаванне Твае: «Да ўзвялічыцца Бог!»
6 Я ж бедны і ўбогі, Божа, дапамажы мне.
Дапаможца і Збавіцель мой Ты, Божа, не затрымай.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter

Псалцір, псальм 69

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.

Public Domain

Public Domain — народны здабытак.
Міхаіл Астапчык.
© 2005−2015