1 Песня ўзыходжання.

Да гор узнімаю вочы свае,
Адтуль дапамога мне прыйдзе.
2 Ад Бога мне дапамога,
Што неба і зямлю сатварыў.
3 Не дасць спатыкнуцца назе тваёй,
Не задрэмле Ахоўнік твой.
4 Не, ніяк не задрэмле
І не засне Ахоўнік Ізраіля.
5 Госпад захавае цябе,
Стане плячом да пляча з табой.
6 У дзень сонца не пашкодзіць цябе,
Ні месяц — ноччу.
7 Бог захавае цябе ад усякага ліха,
Захавае Госпад жыццё твае.
8 Бог захавае ўваход твой
І зыход твой заўсёды.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter

Псалцір, псальм 120

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.

Public Domain

Public Domain — народны здабытак.
Міхаіл Астапчык.
© 2005−2015