1 Псалом Давіда.

Міласэрнасць і суд успяю Твае, Божа!
2 Пяю і разважаю аб шляхах бяззаганных — калі прыйдзеш да мяне?
Хадзіў з сэрцам бяззлобным у доме сваім.
3 Не пакладаў перад вачыма сваімі рэчы бясчэснай,
Ўзнянавідзіў бясчэсці творачых.
4 Сэрца ўпартага не было блізкім для мяне,
Хітрага здрадніка я адхіляўся.
5 Паклёпніка на блізкага ўтайне я праганяў,
З ганарыстым позіркам і пагардлівага — з такімі не вячэраў.
6 Погляд мой на верных на зямлі і з імі разам сядзеў,
Што ходзяць па шляхам бяззаганным, тыя дагаджалі мне.
7 Не жыў у доме маім чалавек гардзеі,
Хто няпраўду казаў, у вачах маіх няправы быў.
8 Зранку змагаўся з грэшнымі зямлі,
Каб панішчыць у горадзе Божым усё бяззаконне.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter

Псалцір, псальм 100

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.

Public Domain

Public Domain — народны здабытак.
Міхаіл Астапчык.
© 2005−2015