1 Псалом Давіда. Калі ён забудоўваў зямлю.

Бог уцарыўся! Да радуецца зямля,
Да ўзвясяляцца астравы шматлікія!
2 Хмары і цемра вакол Яго,
Праўда і суд — выснова прастолу Яго.
3 Полымя ад Яго зыходзіць
І папаляе ўсіх ворагаў Ягоных.
4 Асвяціў маланкай Сваёю сусвет увесь,
Убачыла і затрапятала зямля.
5 Горы растапіліся нібы воск ад твару Божыя,
Ад твару Божыя па ўсёй зямлі.
6 Узвясціла неба праўду Яго,
І ўбачылі людзі ўсе славу Яго.
7 Да пасаромяцца ўсе, хто кланяецца балванам,
Хто хваліцца ідаламі сваімі, паклоняцца яму ўсе Анёлы Яго.
8 Пачуў і ўзвясяліўся Сіён,
І ўзрадаваліся дачкі Юдавы дзеля судоў Тваіх, Божа.
9 Бо Ты, Божа, Вышні над усёю зямлёю,
І вышэй за ўсіх багоў.
10 Хто Бога любіць, той нянавідзіць няпраўду.
Хавае Бог душы прападобных Сваіх, з рук грэшных ратуе іх.
11 Свет зазіхаціць правяднаму,
І правыя сэрцам узвясяляцца.
12 Вясяліцеся, правядныя, пра Бога,
І слаўце памяць святыні Яго.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter

Псалцір, псальм 96

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.

Public Domain

Public Domain — народны здабытак.
Міхаіл Астапчык.
© 2005−2015