1 Псалом Давіда.

Харані мяне, Божа,
Бо на Цябе спадзяюся.
2 Богу кажу: «Ты Бог мой,
І Табе не патрэбны ахвяры маі».
3 У святых жа Сваіх на Зямлі
Дзіўна хацення Сваі расчынніў.
4 Памножыся смутак іх, але хутка скончыўся.
Не дзеля крывавых ахвяр сабяру людзей, ні вуснамі ўзгадаю назвы іхнія.
5 Бог — частка набытку майго і долі маёй.
Ты ўчыняеш спадчыну мне.
6 Межы пакладзены ўтрымання майго,
І спадчына мая належыць мне.
7 Дабраслаўлю Бога, што навучае мяне,
Прасвячае і ноччу сутнасць маю.
8 Прадбачу Бога заўсёды перад сабою —
Госпад паўсюды са мной, не пахіснуся.
9 І ад таго вясяліцца сэрца мае, і радуецца язык мой,
Нават плоць мая супакоілася ў спадзяванні.
10 Бо Ты не пакінеш душы май у пекле,
І не дасі ўбачыць святому Твайму тлёну.
11 Ты павёў мяне шляхам жыцця,
Напоўніў радасцю перад тварам Тваім, і асалодаю — з далоняў Тваіх.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter

Псалцір, псальм 15

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.

Public Domain

Public Domain — народны здабытак.
Міхаіл Астапчык.
© 2005−2015