1 Песня ўзыходжання.

Калі зверне Бог з палону Сіён,
Як ж мы суцешымся!
2 Напоўняцца вусны і язык нашы радасцю,
Кажуць тады народы: «Вялікае сатварыў ім Госпад».
3 Вялікае сатварыў Божа нам,
І вясялімся мы.
4 Звярні, Божа, палонных нашых,
Як плыні паўднёвыя.
5 Хто са слязьмі сеяў,
Пажынаць спяваючы будзе.
6 Зыходзячыя зыходзілі і плакалі, сеячы насенне свае,
А хто вернецца, з радасцю сабяруць снапы свае.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter

Псалцір, псальм 125

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.

Public Domain

Public Domain — народны здабытак.
Міхаіл Астапчык.
© 2005−2015