1 Песьня узыходжаньня.
Хто спадзяецца на Госпада, той падобны да гары Сыён: нічога яе ня зрушыць і прабывае навекі.
О, Ерузалім!
2 Горы навакол цябе, таксама Госпад навакол народу свайго ад сяньня і навекі.
3 Ніколі бэрла бязбожнасьці не спадзе на лёс справядлівых, каб справядлівыя не цягнулі рук сваіх да злачынства.
4 Госпадзе, рабі дабро добрым людзям, якія маюць шчырае сэрца!
5 Але хітрых і тых, што зыходзяць з пуці, няхай выжане Госпад разам з злачынцамі!
Мір над Ізраілям!
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter

Кніга псальмаў, псальм 125

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.

2023, Алічбованне — Сяргей Шобік, biblia.by.