1 Малітва нешчасьлівага, калі ён тужлівы сваё гора вылівае прад Госпадам.
2 Госпадзе, выслухай малітву маю, каб мой кліч дайшоў да Цябе!
3 Не хавай ад мяне аблічча твайго ў дзень нядолі маей; прыхілі вуха тваё ка мне; у дзень Б, калі я клічу Цябе, борзда выслухай мяне.
4 Бо дні мае нікнуць як дым, а косьці мае палаюць як у ваякі на вугольлях.
5 Прыбіты як трава, сэрца маё і забываюся есьці хлеб мой.
6 Ад вялізнага майго стагнаньня скура мая прыліпла да косьцей маіх.
7 Я падобны да пэлікана ў пустыні, як той пугоч у руінах.
8 У бяссонніцы я ўздыхаю самотны, як птушка на страсе.
9 Усьцяж зьневажаюць мяне мае ворагі; тыя, што мяне хвалілі, праклінаюць мяне (маім імянем?)
10 Ем я попел за хлеб і піцьце (пітво) маё мяшаю з сьлязамі.
11 Праз твой гнеў і тваё узбурэньне, бо Ты мяне падняў і пасьля адкінуў.
12 Мае дні, як цень, што занікае і сохну я, як трава.
13 Але Ты, Госпадзе, пануеш навекі і памяць аб Табе з роду ў род.
14 Ты паўстанеш і зьлітуешся над Сыёнам, бо прыйшла пара дараваці яму, бо прыйшоў час.
15 Бо твае слугі палюбілі й каменьні ягоныя дый жалеюць руінаў яго.
16 А пагане ўбаяцца Імяні Госпада і ўсе цары зямныя — славы тваей,
17 Калі Госпад адбудуе Сыён і з’явіць Сябе ў славе сваей.
18 Ён схіліцца да малітвы нагога і не пагардзіць маленьня ягонага.
19 Гэта будзе запісана для прышлага роду і новы народ будзе хваліць Бога,
20 Бо Госпад схіліўся з вышыні свае сьвятыні, і зь нябёс глянуў на зямлю,
21 Каб пачуць стагнаньне вязьня, каб взваліць прызначаных на сьмерць,
22 Каб абвяшчалі Імя Госпада на Сыёне, а славу Яго у Ерузаліме,
23 Калі злучацца народы і царствы, каб аддаць чэсьць Госпаду.
24 Ён вычарпаў у дарозе сілу маю, скараціў дні мае.
25 Я кажу: “Божа мой, не забірай мяне ў палове дзён маіх! Ты, што леты твае з роду у род.
26 Спрадвеку Ты заснаваў зямлю і нябёсы ёсьць дзелам рук тваіх.
27 Яны згінуць, Ты-ж астанешся: усе струхлее як адзежа. Як зьмяняюць вопратку, ты іх пераменіш.
28 Але Ты — ўсе той самы і гады твае не маюць канца!
29 Сыны слуг тваіх будуць жыці і патомства іх будзе трываць перад Табою.

Каментары ці зноскі:

102:29 — была “Сны”.


Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter

Кніга псальмаў, псальм 102

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.

2023, Алічбованне — Сяргей Шобік, biblia.by.