1 (Алелюя!) Дзякуйце Госпаду, бо Ён ёсьць добры, бо навекі любоў ягона!
2 Няхай скажа дом Ізраіля: “Навекі любоў ягоная!”
3 Няхай скажа дом Аарона: ”Навекі любоў ягоная!”
4 Няхай скажуць тыя, што баяцца Госпада: “Навекі любоў ягоная!”
5 У маей трывозе клікаў я Госпада, пачуў мяне Госпад і паставіў на месцы прасторным.
6 Госпад за мяне — я больше не баюся: што мне зробіць чалавек
7 Госпад за мяне, мой успаможнік між усімі, я толькі гляну на маіх ворагаў.
8 Лепш шукаць ратунку у Госпада, чым спадзявацца на чалавека.
9 Лепш шукаць ратунку ў Госпада, чым спадзявацца на магутных.
10 Усе пагане мяне абступілі, ды Імянем гасподнім я іх паканаў.
11 Акружылі мяне, сьціснулі, ды Імянем Гасподнім я іх разьбіў.
12 Акружылі мяне як восы, ды палілі як агонь у цернях: Імянем Гасподнім я іх разьбіў.
13 Папхнулі мяне: папхнулі, каб прыбіць, ды Госпад мяне падтрымаў
14 Моц мая і песьня мая — гэта Госпад: Ён стаў маім забўленьнем
15 Крык радасьці і збаўленьня — у палатках справядлівых: правіца Гасподняя моц аказала.
16 Правіца Гасподняя узвышае, правіца Гасподняя даець перамогу.
17 Не, я не памру, я жыць буду і абвяшчаць буду аб дзеяньнях Госпада!
18 Ён мяне караў і караў, але сьмерці мяне ня выдаў.
19 Расчыніце мне вароты справядлівасьці: увайду я і падзякую Госпаду.
20 Гэта тут вароты Гасподнія: справядлівыя увойдуць праз іх.
21 Я Табе дзякую, што Ты выслухаў мяне: Ты стаўся збаўленьнем маім.
22 Камень, што адкінулі будаўнікі, ён стаўся галавою вугла.
23 Гэта ёсьць дзела Гасподняе і дзіўна яно у вачох нашых.
24 Вось дзень, што стварыў Госпад — для нас вясельле і радасьць!
25 Дай, Госпадзе, збаўленьне, дай! Дай, Госпадзе, перамогу, дай!
26 Багаслаўлен няхай будзе у Імя Гасподняе той, хто уваходзе! Мы вас багаслаўляемя з дому Госпада.
27 Госпад ёсьць Бог і Ён асьвятліў нас: уладзьце вашую працэсію (паход) з галінамі ў руках — аж да рагоў аўтара!
28 Гэта Ты ёсьць мой Бог; я Табе дзякую, мой Божа, Цябе вывышшаю.
29 Дзякуйце Госпаду, бо добры Ён,
бо любоў Яго — вечная!
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter

Кніга псальмаў, псальм 118

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.

2023, Алічбованне — Сяргей Шобік, biblia.by.