1 Песьня ўзыходжаньня.
Вельмі ўціскалі мяне з маладосьці маей — няхай скажа Ізраэль:
2 Вельмі ўціскалі мяне з маладосьці маей, але мяне не маглі асіліць.
3 На маім хрыбце аралі аратаі, доўгія барозны свае праганяючы,
4 Ды Госпад справядлівы: Ё пасек на кавалкі вяроўкі бязбожнікаў.
5 Няхай будуць асаромлены і адагнаныя ўсе ворагі Сыёну!
6 Няхай будуць яны як трава на стрэхах, якую спалівае вецер усходні,
7 Якой жнец не напоўніць жмені сваей, ані вязальнік — абоймаў сваіх,
8 А пераходныя ніхто не скажа: “Багаслаўленьне Гасподняе няхай будзе над вамі!
Мы вас багаслаўляем у Імя Гасподняе!
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter

Кніга псальмаў, псальм 129

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.