Малітва ўніжанага
1 Кіраўніку хору. Псальм Давідавы.
1 Кіраўніку хору. Псальм Давідавы.
2 Пільнавацца буду дарогі маей,
не даючы саграшыць языку майму.
На вусны мае ўздзену вузду,
пакуль бязбожнік будзе перада мною.
не даючы саграшыць языку майму.
На вусны мае ўздзену вузду,
пакуль бязбожнік будзе перада мною.
3 Анямеў я ў маўчаньні, змоўк і сьціх,
нават аб добрым, але боль мой абвастрыўся.
нават аб добрым, але боль мой абвастрыўся.
4 Маё сэрца распалілася ўва мне,
у думках маіх запалаў агонь,
і язык мой пачаў гаварыць.
у думках маіх запалаў агонь,
і язык мой пачаў гаварыць.
5 Госпадзе, дай мне пазнаць канец мой
і якая ёсьць мера дзён маіх,
каб я ведаў сваю нязначнасьць.
і якая ёсьць мера дзён маіх,
каб я ведаў сваю нязначнасьць.
6 Вось на адну пядзь Ты ўчыніў дні мае
і мой век як нішто перад Табою!
Нішто як толькі подмух ёсьць кожны чалавек.
і мой век як нішто перад Табою!
Нішто як толькі подмух ёсьць кожны чалавек.
7 Адно толькі як здань бродзіць чалавек:
калі дарэмна ён клапаціцца, зьбіраючы багацьце,
дый ня ведае, каму дастанецца гэтае.
калі дарэмна ён клапаціцца, зьбіраючы багацьце,
дый ня ведае, каму дастанецца гэтае.
8 А цяпер чаго мне чакаць, Госпадзе?
Уся мая надзея — на Цябе.
Уся мая надзея — на Цябе.
9 Выбаў мяне ад усіх правінаў маіх!
На сьмех глупага ня выдай мяне.
На сьмех глупага ня выдай мяне.
10 Я змоўк і вуснаў маіх не адчыняю,
бо Ты гэта зрабіў.
бо Ты гэта зрабіў.
11 Адвярні ад мяне твае кары:
я гіну ад удараў тваей рукі.
я гіну ад удараў тваей рукі.
12 Выкрываючы правіны, Ты караеш чалавека:
як ад молі разьедаецца пажаданьне яго. —
Усе людзі — як адзін подмух.
як ад молі разьедаецца пажаданьне яго. —
Усе людзі — як адзін подмух.
13 Пачуй малітву маю, Госпадзе!
Нахілі вуха на кліч мой,
бо я ў Цябе як чужынец і падарожнік,
як і ўсе айцы мае.
Нахілі вуха на кліч мой,
бо я ў Цябе як чужынец і падарожнік,
як і ўсе айцы мае.
14 Адвярні свой позірк ад мяне,
каб я мог адсапціся перад адыходам
і мяне цалкам не стане!
каб я мог адсапціся перад адыходам
і мяне цалкам не стане!
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце:
Ctrl + Enter
Кніга псальмаў, псальм 39
Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.
2023, Алічбованне — Сяргей Шобік, biblia.by.
