Малітва падчас прасьледу

1 Псальм Давіда, калі ён уцякаў ад Абсалёна, свайго сына.
2 Госпадзе, як шмат іх, што мяне ўціскаюць,
як многа іх, што на мяне паўсталі!
3 Аб маёй душы многія гавораць:
“Няма яму ратунку ад Бога!”.
4 Але Ты, Госпадзе, шчыт мой наўкола:
Ты — слава мая, Ты галаву маю падыймаеш.
5 Я голасна клікаў да Госпада
і Ён пачуў мяне з гары сваёй сьвятое.
6 Я клаўся і засыпаў і прабуджаўся,
бо Госпад падтрымаў мяне.
7 Я ня спужаюся тысячаў ваякаў,
што абступілі мяне навакола.
8 Устань, Госпадзе, збаў мяне, мой Божа!
Ты біў усіх маіх ворагаў па абліччы,
Ты пакрышыў зубы грэшнікаў.
9 Ад Госпада — збаўленьне,
над народам тваім тваё багаслаўленьне.

Каментары ці зноскі:

а) Гэтыя словы некаторыя адносяць да Хрыста, які дабравольна аддаўся ў рукі ворагаў, заснуў сном сьмерці на крыжы, але пасьля ўваскрос у сіле і славе.


Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter

Кніга псальмаў, псальм 3

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.