1 Псальма Давіда, калі ён уцякаў ад Авэсалома, сына свайго.
2 Госпадзе! — як пабольшала ворагаў маіх! як многа іх на мяне паўстае!
3 Шмат каторыя кажуць душы маёй: «Няма яму ў Богу ратунку!»
4 Але Ты, Госпадзе, — шчыт перада мною, слава мая, і Ты ўзносіш маю галаву.
5 Сваім голасам клічу да Госпада, — і Ён чуе мяне са сьвятое гары Свае.
6 Кладуся я, сплю і ўстаю, бо Гасподзь абараняе мяне.
7 І не збаюся я процьмы людзей, што адусюль аблажылі мяне.
8 Паўстань, Госпадзе! ацалі мяне, Божа мой! бо Ты б’еш маіх ворагаў па шчацэ, зубы грэшнікам крышыш.
9 Ратунак у Госпадзе. Над народам Тваім дабраслаўленьне Тваё.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter

Псалтыр, 3 псальма

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.

Публікуецца з дазволу праваўладальнікаў.
© 2002