1 Псальма Давідава. Вучэньне. Дабрашчасны, каму дараваны злачынствы, і чые грахі адшкадаваныя,
2 дабрашчасны той, каму Гасподзь грахоў не залічыць, і ў чыім духу хітрыны няма!
3 Калі я маўчаў, састарэлі косткі мае ад штодзённага стогну майго,
4 бо дзень і ноч нада мною рука Твая цяжкая; зьнікла сьвежасьць мая, як у летнюю сушу.
5 Але Я адкрыў табе грэх мой і ня ўтоіў беззаконьня майго; я сказаў: «вызнаю Госпаду злачынствы мае»; і Ты зьняў зь мяне віну грэху майго.
6 За тое памоліцца Табе кожны праведнік у час адпаведны, і тады разьліва вялікай вады не дастане яго.
7 Ты — маё покрыва; Ты асланяеш мяне ад скрухі, атачаеш мяне радасьцямі збавеньня.
8 «Увяду цябе ў розум, настаўлю цябе на шлях, па якім табе йсьці; буду табой кіраваць, вока Маё над табою».
9 «Ня будзьце, як конь, як мул бязглузды, чые храпы цугляць трэба кілзамі і аброцьцю, каб яны Табе ўпакорваліся.
10 Шмат смуткаў бязбожнаму; а таго, хто на Госпада мае надзею, атачае міласьць.
11 Весялецеся ў Госпадзе, цешцеся, праведныя; сьпявайце радасна ўсе, у каго шчырае сэрца.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце:
Ctrl + Enter
Псалтыр, 31 псальма
Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.
Публікуецца з дазволу праваўладальнікаў.
© 2002