1 Кіроўцу хору. Сыноў Карэевых. Псальма.
2 Госпадзе! Ты ўмілажаліўся зь зямлі Тваёй, вярнуў палон Якаваў;
3 беззаконьне народу Твайго дараваў, усе грахі ягоныя пакрыў,
4 гнеў Твой увесь суняў, адвярнуў лютасьць гневу Твайго.
5 Узнаві нас, Божа ратунку нашага, і спыні абуранасьць Тваю намі.
6 Няўжо вечна будзеш гневацца на нас, і пашырыш Твой гнеў з роду ў род?
7 Няўжо зноў не ажывіш нас, каб народ Твой зарадаваўся Табе?
8 Пакажы нам, Госпадзе, ласку Тваю, і даруй нам выратаваньне Тваё.
9 Паслухаю, што скажа Гасподзь Бог. Ён скажа мір народу Свайму і выбранцам Сваім; і няхай не ўпадуць яны зноў у неразважлівасьць.
10 Сапраўды, выратаваньне Ягонае блізкае тым, хто баіцца Яго, каб слава Ягоная жыла ў нашай зямлі.
11 Вернасьць і мілата сустрэнуцца, справядлівасьць і мір пацалуюцца;
12 зь зямлі вернасьць вырасьце, а справядлівасьць прыхіліцца зь неба;
13 і Гасподзь дабрадзенства ўдзеліць, і ўродзіць зямля наша плод свой;
14 прад Ім справядлівасьць пойдзе, і дарогу нам вызначыць крокам Ягоным.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter

Псалтыр, 84 псальма

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.

Публікуецца з дазволу праваўладальнікаў.
© 2002