1 Усе людзі хай славяць Бога. Псальма. Усклікніце Госпаду, уся зямля!
2 Служэце Госпаду з радасьцю; ідзеце прад абліччам Ягоным з пахвалою!
3 Ведайце, што Гасподзь ёсьць Бог, што Ён стварыў нас, і мы — Ягоныя, Ягоны народ і авечкі паствы Ягонай.
4 Уваходзьце ў браму Ягоную з праслаўленьнем, у двары Ягоныя — з пахвалою. Слаўце Яго, дабраслаўляйце імя Ягонае.
5 Бо добры Гасподзь: міласьць Ягоная навечна, і праўда Ягоная з роду ў род.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter

Псалтыр, 99 псальма

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.

Публікуецца з дазволу праваўладальнікаў.
© 2002