1 Ягова валадарыць, як Кароль. Трымцяць народы. Ён усьсядае над Хэрубімамі. Трымціць зямля.
2 Ягова на Сыёне — Вялікі, і Ён ёсьць узвышаны над усімі народамі.
3 Хай яны вызнаюць усхваленьне Імю Твайму: вартаму ўзьвялічэньня і багавейнасьці да страху, Ён ёсьць Сьвяты.
4 Сіла караля ў тым, што ён любіць рассудзіць (справядліва). Ты ўгрунтаваў Справядлівасьць. Ты ў Якубе зьдзейсьніў Суд і Справядлівасьць.
5 Вывышайце Ягову, Бога нашага, упадзіце ніцма перад падножжам Ног Ягоных! Сьвяты ёсьць Ён!
6 Масей і Агарон сярод сьвятароў Ягоных, і Самуэль сярод тых, якія прыклікаюць Імя Ягонае: яны гукалі да Яговы, і Ён адказаў ім.
7 У слупе воблачным Ён прамаўляў да іх. Яны захоўвалі Сьведчаньні Ягоныя і Статут, які Ён даў ім.
8 Ягова, Божа наш, Ты ёсьць Той, Які адказваў ім. Ты быў для іх Богам прабачаючым і Помсьнікам за іхныя благія ўчынкі.
9 Вывышайце Ягову, Бога нашага, і ўпадзіце ніцма на сьвятой гары Ягонай, бо Сьвяты ёсьць Ягова, Бог наш.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter

Кніга Псальмаў, псальм 99

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.

Публікуецца з дазволу аўтара.
© 2020