1 Песьня ўзыходжаньня. Давідава. Гля! як добра і як прыемна, калі браты жыць разам, ды яшчэ і ў адзінстве.
2 (Гэта) быццам каштоўны алей на галаве, які сьцякае на бараду, бараду Агаронавую, які сьцякае на край шаты ягонавай,
3 як раса Гэрмону, якая спадае на горы Сыёну, бо там Ягова наказаў багаславеньне, жыцьцё на векі вякоў.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter

Кніга Псальмаў, псальм 133

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.

Публікуецца з дазволу аўтара.
© 2020