1 Кіраўніку хору. Сыноў Карэявых. Дзеля дзявочага голасу. Песьня.
2 Бог нам прыстанішча і сіла, хуткі на дапамогу ў нядолях.
3 Таму мы ня спалохаемся, нават калі зямля зру́шыцца, і нават калі горы ру́хнуць у сэрца мора;
4 нават калі шумяць і бушуюць воды ягоныя, нават калі здрыгануцца горы пры ягоным хваляваньні. Зэля.
5 Паток! — ягоныя прытокі весяляць места Бога, сьвятое жытло Ўсявышняга.
6 Бог усярэдзіне яго. Яно ня пахіснецца. Бог дапаможа яму на досьвітку.
7 Узбурыліся народы. Захісталіся каралеўствы. Ён падае́ Свой Голас: зямля плавіцца.
8 Ягова войскаў з намі. Няпахісны прытулак для нас ёсьць Бог Якубаў. Зэля.
9 Прыйдзіце, пабачце дзеі Яговы, якія спусташэньні Ён учыніў на зямлі;
10 Ён спыняе войны да краю зямлі, зламае лук і стру́шчыць дзіду, калясьніцы спаліць агнём.
11 Угамуйцеся і даведайцеся: Я ёсьць Бог. Я буду ўзьвялічаны сярод народаў, буду ўзьвялічаны на зямлі.
12 Ягова войскаў з намі. Няпахісны прытулак для нас ёсьць Бог Якубаў. Зэля.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце:
Ctrl + Enter
Кніга Псальмаў, псальм 46
Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.
Публікуецца з дазволу аўтара.
© 2020