1 Ягова валадарыць, як кароль. Ён апрануўся ў веліч. Ягова апрануўся; Ён падперазаўся сілай. Сапраўды, сусьвет умацаваны. Ён ня пахісьнецца.
2 Умацованы Пасад Твой ад спрадвечных часоў. Ты ёсьць з спрадвечных часоў.
3 Патокі падымаюць, Ягова, патокі ўзьнімаюць голас свой. Узьнімаюць патокі хвалі свае.
4 (Голас) Яговы ў вышынí больш магутны, чым шум водаў многіх, чым (шум) марскіх буру́наў.
5 Сьведчаньні Твае вельмі пэўныя. Дому Твайму належыць Сьвятасьць, Ягова, на векі.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце:
Ctrl + Enter
Кніга Псальмаў, псальм 93
Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.
Публікуецца з дазволу аўтара.
© 2020