1 Кіраўніку хору. Ядутуну. Псальм Давідавы.
2 Сапраўды, Бог ёсьць супакой маёй душы. Ад Яго — выратаваньне маё.
3 Сапраўды, Ён ёсьць Скала мая і маё выратаваньне, мой няпрыступны прытулак. Я ня пахіснуся больш.
4 Дакуль вы будзеце налягаць на чалавека, як на нахíленую сьцяну, як на разбу́раны мур, і ўсе разам забіваць яго?
5 Яны радзяцца, як яго сьпіхнуць з вышыні ягонай. Яны маюць задавальненьне ў ілжы. Вуснамі сваімі яны багаслаўляюць, а ўнутры праклінаюць. Зэля.
6 Сапраўды, (толькі) у Богу супакойвайся, душа мая! — Бо на Яго (уся) надзея мая.
7 Сапраўды, Ён ёсьць Скала мая і маё выратаваньне, мой няпрыступны прытулак. Я ня пахіснуся.
8 У Богу маё выратаваньне і слава мая. Скала сілы маёй і прытулак мой — у Богу.
9 Спадзявайся на Яго ўвесь час, о народзе! Вывернеце перад Ім сэрцы вашыя! Бог ёсьць наш прытулак. — Зэля.
10 Сапраўды, марнасьць ёсьць сыны чалавечыя. Мана — сыны чалавека. Калі пакласьці іх на ва́гі, дык усе яны (лягчэй за) подзьмух.
11 Ня спадзявайцеся на гвалт і ня будзьце абмануты рабу́нкамі. Калі множыцца багацьце, ня прыкладайце да яго вашага сэрца.
12 Аднойчы сказаў Бог, двойчы гэта я пачуў, што сіла ў Бога,
13 і Тваё, мой Госпадзе, міласэрдзе, бо Ты, Ты адплаціш кожнаму чалавеку паводля ягоных учынкаў.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter

Кніга Псальмаў, псальм 62

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.

Публікуецца з дазволу аўтара.
© 2020