1 Песьня ўзыходжаньня. Давідава. Калі б Ягова ня быў за нас, — хай скажа Ізраэль, —
2 калі б Ягова ня быў за нас, калі людзі паўсталі супраць нас,
3 тады яны праглынулі бы нас жывымі, як узгарэлася іхная лютасьць супраць нас;
4 тады воды патапілі б нас; тады паток прайшоў бы над душою нашаю,
5 тады прайшлі бы над душою нашаю воды бурлівыя.
6 Хай будзе багаславёны Ягова, Які ня аддаў нас іхным зубам, як здабычу.
7 Душа наша ўцякла, як птушка, з сіла́ птушкаловаў. Сіло — парвана, і мы ўцяклі!
8 Успамога нашая ў Імені Яговы, Які стварыў Нябёсы і зямлю.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter

Кніга Псальмаў, псальм 124

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.

Публікуецца з дазволу аўтара.
© 2020