1 Давідавы. Да Цябе, Ягова, гукаю я. Скала мая, ня адвярніся моўчкі ад мяне, бо калі Ты маўчыш з-за мяне, каб я ня ўпадобіўся тым, што зыходзяць у магілу.
2 Пачуй голас маленьняў маіх, калі я да Цябе гукаю, калі я падымаю рукі мае да Сьвятога Сьвятых Тваёй Сьвятасьці.
3 Ня адкінь мяне зь бязбожнікамі і грэшнікамі, якія бліжняму свайму кажуць «мір», а ў сэрцы іхным ліха.
4 Дай ім паводля іхных учынкаў і паводля ліхіх дзеяў іхных. Дай ім паводля ўчынкаў іхных рук; адплаці ім, чаго яны заслужылі!
5 Бо яны ня зважаюць на ўчынкі Яговы і на творы Рук Ягоных. Ён іх разбурыць і ня адбудуе.
6 Хай будзе праслаўлены Ягова, бо Ён пачуў голас маленьня майго!
7 Ягова ёсьць мая сіла і мой шчыт. На Яго спадзяецца маё сэрца, і (Ён) мне дапамог. Таму ўрачыста радуецца маё сэрца. І я ўсхваляю Яго маёю песьняй.
8 Ягова ёсьць іхная сіла (народу Ягонага); і выратавальная абарона Ягонага памазанца ёсьць (Ён).
9 Ратуй Твой народ і багаславі Тваю спадчыну, і пасі іх, і нясі іх у вечнасьць.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter

Кніга Псальмаў, псальм 28

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.

Публікуецца з дазволу аўтара.
© 2020