1 Псальм. Сьпявайце Ягове песьню новую, бо Ён учыніў Цуды. Правіца Ягоная і Сьвятое Плячо Ягонае прынесьлі Яму перамогу.
2 Ягова аб’явіў Выратаваньне Ягонае. Перад вачыма паганаў Ён адкрыў Справядлівасьць Сваю.
3 Ён успомніў пра Міласэрнасьць Сваю і Вернасьць Сваю дому Ізраэляваму. Усе канцы зямлі ўбачылі Выратаваньне Бога нашага.
4 Моцна гукай да Яговы, уся зямля! Пачніце моцна радавацца! Радуйцеся ўрачыста, сьпявайце і іграйце.
5 Грайце Ягове на гарпе, на гарпе і галосным сьпевам.
6 Гукам рогаў і срэбных трубаў моцна гукайце перад Абліччам Караля, Яговы!
7 Хай шуміць мора і ўсё, што яго напаўняе, сусьвет і ўсё, што ў ім жыве.
8 Хай пляскаюць у далоні рэкі, і хай разам урачыста радуюцца горы
9 перад Абліччам Яговы, бо Ён ідзе судзіць зямлю: Ён будзе судзіць сусьвет па Справядлівасьці і народы па Праўдзе.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter

Кніга Псальмаў, псальм 98

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.

Публікуецца з дазволу аўтара.
© 2020