1 Псальм.
Сьпявайце Госпаду песьню новую, бо Ён цуды ўчыніў! Правіца Яго і сьвятое плячо Яго здабылі Яму перамогу.
2 Госпад спасеньне Сваё аб’явіў, прад вачыма народаў адкрыў праўду Сваю.
3 Прыпомніў Ён ласку Сваю і вернасьць для дому Ізраіля; усе ўзьмежкі зямлі збаўленьне Бога нашага ўгледзілі.
4 Сьпявайце Госпаду, усенька зямля! радуйцеся і ў песьні хвалеце!
5 Выслаўляйце Госпада на гусьлях, на гусьлях і галосным пяяньнем!
6 На трубах і гукам рагоў спраўляйце ўрачыстасьць прад Царом Госпадам!
7 Няхай мора гудзе і ўсё, што яго напаўняе, сусьвет і што ў ім жыве!
8 Няхай ляскаюць далонямі рэкі, і горы ўсе радуюцца
9 перад абліччам Госпада, бо йдзе Ён судзіці зямлю. Сусьвет Ён будзе судзіць справядліва і народы па праўдзе.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter

Кніга Псальмаў, псальм 98

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.

Public Domain

Public Domain — народны здабытак.
Лукаш Дзекуць-Малей, Антон Луцкевіч.
© 1931, 1948; у 1985, 1991 унесены праўкі.