1 Кіраўніку хору: на струнных. Псальм да пяяньня.
2 Божа, будзь нам ласкавы й багаслаў нас; асьвяці нас абліччам Тваім, (Зэля)
3 каб на зямлі мы пазналі Твой шлях, між усімі народамі збаўленьне Тваё.
4 Тады Цябе, Божа, хваліць будуць народы; будуць славіць Цябе усе людзі.
5 Усьцешацца й узрадуюцца ўсе пляменьні, што Ты судзіш народы па праўдзе й плямёнам кірунак даеш на зямлі. (Зэля)
6 Хваліць Цябе, Божа, будуць народы; будуць славіць Цябе ўсе людзі.
7 Зямля плод свой выдала; няхай Бог, наш Бог, нас багаслаўляе!
8 Няхай Бог нас багаслаўдяе, няхай усе ўзьмежкі зямлі Яго ўбаяцца!

Каментары ці зноскі:

* Зэля — гэта знак музычны, быццам сгеsсеndо; ён паказуе, што музыка, якая ціха падыгрывае, павінна зайграць мацней і адзначыць гэтым канец адрыўку, або заканчэньне песьні.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter

Кніга Псальмаў, псальм 67

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.

Public Domain

Public Domain — народны здабытак.
Лукаш Дзекуць-Малей, Антон Луцкевіч.
© 1931, 1948; у 1985, 1991 унесены праўкі.