1 Кіраўніку хору: псальм. Давідавы.
У Госпада шукаю я абароны. Як можаце вы мне казаці: Адляці на горы вашыя, як птушка?
2 Бо-ж вось бязбожнікі нацягнулі лук, палажылі стралу сваю на цяціве, каб упоцемках страляць у справядлівых сэрцам.
3 Калі падваліны будуць раскіданы, што рабіці пабожнаму?
4 Госпад у сьвятым храме Сваім; Госпад, пасад Якога на нябёсах. Вочы Ягоныя бачаць, павекі Яго прыглядаюцца да сыноў чалавечых.
5 Госпад выпрабовывае пабожнага, але бязбожніка і таго, што гвалт любіць, ненавідзіць душа Ягоная.
6 Дажджом пасыпле Ён кары на бязбожнікаў; агонь і серка і вецер палючы — вось іхняя доля із чары,
7 бо Бог справядлівы й любіць праўду; праведнікі ўгледзяць аблічча Яго.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter

Кніга Псальмаў, псальм 11

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.

Public Domain

Public Domain — народны здабытак.
Лукаш Дзекуць-Малей, Антон Луцкевіч.
© 1931, 1948; у 1985, 1991 унесены праўкі.