1 Судзі мяне, Божа, і справу маю Ты вядзі супраць народу бяз сэрца! Ад людзёй крывадушных і несправядлівых вызваль Ты мяне!
2 Бо Ты — Бог, абарона мая. Чаму Ты мяне адцураўся? Чаму я ў суме хаджу праз уціск варожы?
3 Пашлі Тваю сьветласьць і праўду Тваю, каб вялі мяне ды завялі на гару сьвятую Тваю і да сялібы Тваёй!
4 І прыйду я к ахвярніку Божаму, к Богу радасьці, ўцехі маёй, ды на гусьлях буду хваліць Цябе, Божа, мой Божа!
5 Чаму ты сумуеш, душа мая? І чаму ў-ва мне ты калоцішся? Бо йшчэ буду хваліці Яго, успамогу і Бога майго!

Каментары ці зноскі:

* Зэля — гэта знак музычны, быццам сгеsсеndо; ён паказуе, што музыка, якая ціха падыгрывае, павінна зайграць мацней і адзначыць гэтым канец адрыўку, або заканчэньне песьні.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter

Кніга Псальмаў, псальм 43

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.

Public Domain

Public Domain — народны здабытак.
Лукаш Дзекуць-Малей, Антон Луцкевіч.
© 1931, 1948; у 1985, 1991 унесены праўкі.