1 Кіраўніку хору: псальм Давідавы на ўспамін.
2 Рач, о Божа, збавіць мяне! Пасьпяшы на ўспамогу мне, Госпадзе!
3 Няхай асаромяцца й расчарованы будуць усе, што шукаюць душы маяё! Наўцёкі зьвярні й асаром усіх, што мне ліха жадаюць!
4 Хай павернуць наўцекі за зьнявагі ўсе тыя, што гукаюць Ха! Ха! на мяне.
5 Няхай весяляцца й узрадуюцца ў Табе ўсе, што шукаюць Цябе; няхай няўстанна клічуць: Вялік Бог! тыя, што прагнуць спасеньня Твайго.
6 Я-ж нешчасьлівы й убогі; дык сьпяшы да мяне, о Божа! Ты мне ўспамога і мой Збавіцель; Госпадзе, не запярэч!
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter

Кніга Псальмаў, псальм 70

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.

Public Domain

Public Domain — народны здабытак.
Лукаш Дзекуць-Малей, Антон Луцкевіч.
© 1931, 1948; у 1985, 1991 унесены праўкі.