Біблія » Пераклады » Пераклад Л. Дзекуць-Малея

Псальмы 142 Псальм 142 (141)

1 Навука Давідавая. Малітва яго, як быў у пячоры.
Голасна крычу я да Госпада, голасна да Госпада малюся.
2 Прад Ім я мой жаль выліваю, Яму пра тугу маю апавядаю.
3 Калі зьнемагае мой дух у-ва мне, Ты вёдаеш сьцежку маю. На дарозе, якой я хадзіў, яны ўкрадкам сіло мне наставілі.
4 Гляджу я ўправа — нікога няма, хто-б ведаў мяне; прыпынку няма для мяне, ніхто аб душу маю не парупіцца.
5 Дык да Цябе крычу я, о Госпадзе, кажучы: Ты — мой прыпынак, Ты — мая доля ў зямлі жывых!
6 Зваж на мой плач, бо вельмі зьнямогся я; ратуй Ты мяне ад маіх перасьледавацеляў, бо яны дужэй за мяне.
7 Вызваль з вязьніцы душу маю, каб імя Тваё выхваляць. Пабожныя мяне навакол абступаюць, каб Ты мне ласку зрабіў.

Каментары ці зноскі:

* Зэля — гэта знак музычны, быццам сгеsсеndо; ён паказуе, што музыка, якая ціха падыгрывае, павінна зайграць мацней і адзначыць гэтым канец адрыўку, або заканчэньне песьні.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter

Кніга Псальмаў, псальм 142

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.

Public Domain

Public Domain — народны здабытак.
Лукаш Дзекуць-Малей, Антон Луцкевіч.
© 1931, 1948; у 1985, 1991 унесены праўкі.