Біблія » Пераклады » Пераклад Л. Дзекуць-Малея

Псальмы 140 Псальм 140 (139)

1 Кіраўніку хору: псальм Давідавы.
2 Ратуй мяне, Госпадзе, ад ліхіх людзёй, ад гвалтаўнікоў захавай мяне!
3 У сэрцы сваім яны задумляюць ліхое, кожын дзень калатню узьнімаюць,
4 навастрылі язык свой, як зьмеі, яд зьмяіны ў вуснах у іх.
5 Ад рук бязбожных захавай мяне, Госпадзе! Сьцеражы Ты мяне ад людзей гвалтоўных, што мяркуюць стопы мае пахіснуць.
6 Гордыя ўкрадкам сіло мне наставілі й петлі, сеці расьпялі яны ля дарогі, западню для мяне прыгатовілі. (Зэля)
7 Сказаў я да Госпада: Ты — мой Бог! Пачуй, Госпадзе, голас маленьня майго!
8 Госпадзе, мой Валадару! Ты крэпкая помач мая, Ты галаву мне ў дзень барацьбы засланяеш.
9 Ня дай таго, Госпадзе, што бязбожнік жадае, ня дай удачы мяркаваньням ягоным! (Зэля)
10 Няхай голавы тых, што мяне абступаюць, пакрыюцца ядам уласных іх вуснаў!
11 Няхай гарачае вугальле пасыплецца на іх! Няхай кіне Ён іх у агонь, у бяздоньне, каб ім не паўстаць!
12 Чалавек з ліхім языком на зямлі ня ўстоіць; гвалтоўных няшчасьце перасьледаваць будзе, аж загінуць.
13 Ведаю я, што Госпад заступіць справу прыгнечаных, дасьць справядлівасьць убогаму.
14 Дык будуць пабожныя славіць імя Тваё, шчырыя сэрцам жыць прад абліччам Тваім!
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter

Кніга Псальмаў, псальм 140

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.

Public Domain

Public Domain — народны здабытак.
Лукаш Дзекуць-Малей, Антон Луцкевіч.
© 1931, 1948; у 1985, 1991 унесены праўкі.