Біблія » Пераклады » Пераклад Л. Дзекуць-Малея

Псальмы 129 Псальм 129 (128)

1 Песьня ўзыходжаньня.
Шмат уціскалі мяне з маладосьці маёй, — няхай скажа Ізраіль! —
2 шмат уціскалі мяне з маладосьці маёй, ды мяне не асілілі.
3 На хрыбце на маім гаралі яны, даўгія барозны свае праганяючы,
4 ды Госпад справядлівы: Ён рассек вяроўкі бязбожнікаў.
5 Няхай асаромлены будуць і адступяцца назад усе тыя, што ненавідзяць Сыон!
6 І будуць яны, як трава на страсе, што перш засыхае, чым вырвуць яе,
7 якой жнёц не напоўніць жмені сваёй, а вязальнік снапоў — прыгоршчаў.
8 І, міма праходзячы, ня скажа ніхто: Багаслаўленьне Гасподняе няхай будзе над вамі! Багаслаўляем вас імем Гасподнім!
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter

Кніга Псальмаў, псальм 129

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.

Public Domain

Public Domain — народны здабытак.
Лукаш Дзекуць-Малей, Антон Луцкевіч.
© 1931, 1948; у 1985, 1991 унесены праўкі.