Біблія » Пераклады » Пераклад Л. Дзекуць-Малея

Псальмы 123 Псальм 123 (122)

1 Песьня ўзыходжаньня. Узьнімаю я вочы мае да Цябе, што жывеш у нябёсах.
2 Запраўды: як вочы рабоў глядзяць на руку паноў іхніх, як вочы рабыні — на руку гаспадыні яе, так і нашыя вочы скіраваны да Госпада, аж пакуль не памілуе нас.
3 Зьлітуйся над намі, зьлітуйся, о Госпадзе, бо лішне мы сыты пагардай!
4 Аж да дна душа наша насычана зьдзекамі гордых ды зьнявагай надзьмутых.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter

Кніга Псальмаў, псальм 123

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.

Public Domain

Public Domain — народны здабытак.
Лукаш Дзекуць-Малей, Антон Луцкевіч.
© 1931, 1948; у 1985, 1991 унесены праўкі.