Біблія » Пераклады » Пераклад Васіля Сёмухі

Псалтыр 123 123 псальма

1 Песьня ўзыходжаньня. Давідава. Калі б не Гасподзь быў з намі, — хай скажа Ізраіль, —
2 калі б не Гасподзь быў з намі, калі паўсталі на нас людзі, —
3 дык жывых нас яны праглынулі б, калі загарэлася ў іх ятра на нас;
4 воды патапілі б нас, паток прайшоў бы над душою нашаю;
5 прайшлі б над душою нашаю воды бурлівыя.
6 Дабраславёны Гасподзь, Які ня даў нас на здабычу іхнім зубам!
7 Душа наша вызвалілася, як птушка, зь сеткі лавецкай; сетка парвана, і мы вызваліліся.
8 Дапамога нашая ў імені Госпада, Які стварыў неба й зямлю.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter

Псалтыр, 123 псальма

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.

Публікуецца з дазволу праваўладальнікаў.
© 2002