Біблія » Пераклады » Пераклад Васіля Сёмухі

Псалтыр 121 121 псальма

1 Песьня ўзыходжаньня. Давідава. Усьцешыўся я, калі мне сказалі: пойдзем у дом Гасподні.
2 Вось стаяць ногі нашыя ў браме тваёй, Ерусаліме, —
3 Ерусалім, пабудаваны як горад, зьліты ў адно,
4 куды сыходзяцца плямёны, плямёны Гасподнія паводле закону Ізраіля славіць імя Гасподняе.
5 Там стаяць троны суду, троны дома Давідавага.
6 Прасеце спакою Ерусаліму: хай жывуць у дабрадзенстве тыя, хто любіць цябе!
7 Хай будзе спакой у мурах тваіх, дабрадзенства — у харомах тваіх!
8 Дзеля братоў маіх і блізкіх маіх кажу я: «Мір табе!»
9 Дзеля дома Госпада, Бога нашага, зычу табе дабра.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter

Псалтыр, 121 псальма

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.

Публікуецца з дазволу праваўладальнікаў.
© 2002