1 Алілуя. Я вераваў і таму казаў: я моцна засмучаны.
2 Я сказаў неабачліва: усякі чалавек — мана.
3 Што аддам Госпаду за ўсе дабрачынствы Ягоныя мне?
4 Чару ратунку прыму, і імя Гасподняе клікну.
5 Зарокі мае аддам Госпаду перад усім народам Ягоным.
6 Дарагая ў Гасподніх вачах сьмерць сьвятых Ягоных!
7 О, Госпадзе! я раб Твой, я раб Твой і сын рабыні Тваёй, Ты разамкнуў мне кайданы.
8 Табе прынясу ахвяру хвалы, і імя Гасподняе клікну.
9 Зарокі мае аддам Госпаду перад усім народам Ягоным,
10 у дварах дома Гасподняга, сярод цябе, Ерусаліме! Алілуя.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце:
Ctrl + Enter
Псалтыр, 115 псальма
Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.
Публікуецца з дазволу праваўладальнікаў.
© 2002