Біблія » Пераклады » Пераклад Васіля Сёмухі

Псалтыр 127 127 псальма

1 Песьня ўзыходжаньня. Дабрашчасны кожны, хто баіцца Госпада, хто ходзіць шляхамі ягонымі!
2 Ты будзеш есьці ад працы рук тваіх; дабрашчасны ты, і добра табе!
3 Жонка твая, як лаза плодная, у доме тваім; сыны твае, як аліўнае гольле, вакол трапезы тваёй:
4 так мілаславіцца чалавек, які баіцца Госпада!
5 Дабраславіць Цябе Гасподзь зь Сіёна, і ўбачыш бясьпеку Ерусаліма ва ўсе дні жыцьця твайго.
6 Убачыш сыноў у сыноў тваіх. Мір на Ізраіля!
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter

Псалтыр, 127 псальма

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.

Публікуецца з дазволу праваўладальнікаў.
© 2002