Біблія » Пераклады » Пераклад Васіля Сёмухі

Псалтыр 119 119 псальма

1 Песьня ўзыходжаньня. Да Госпада зьвярнуўся я ў скрусе маёй, і Ён пачуў мяне.
2 Госпадзе! ратуй душу маю ад вуснаў манлівых, ад языка падступнага!
3 Што дасьць табе і што дадасьць табе язык падступны?
4 Вострыя стрэлы моцнага, з жарам ад ядлоўцу.
5 Гора мне, што я застаюся ў Мосаха, жыву пад намётамі Кідарскімі.
6 Доўга жыла душа мая зь ненавісьнікамі міру.
7 Я міралюбны; але як толькі скажу пра мір, яны — ідуць ваяваць.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter

Псалтыр, 119 псальма

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.

Публікуецца з дазволу праваўладальнікаў.
© 2002