1 Песьня ўзыходжаньняў. Да Госпада, калі мне было цяжка, я ўсклікнуў, і Ён выслухаў мяне.
2 Госпадзе, выбаў душу маю ад вуснаў няправедных і ад языка няшчырага.
3 Што дадуць табе або што прыкладуць табе, няшчыры языку?
4 Вострыя стрэлы магутнага са спусташальнымі вуглямі.
5 Гора мне, што маё жыцьцё прадоўжылася, я пасяліўся сярод палатак Кідарскіх.
6 Доўга была прыхаднем душа мая; я быў мірны з тымі, што ненавідзяць мір:
7 калі я загаварыў да іх, яны без прычыны напалі на мяне.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце:
Ctrl + Enter
Псалтыр Давіда, псальм 119
Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.