1 Псалом Давіда, калі той уцякаў ад Абсалёма, сына свайго.
2 Госпадзе, што так размножыліся тыя, што прыгнятаюць мяне? Многа тых, што паўстаюць на мяне;
3 многа тых, што кажуць душы маёй: «Няма яму збаўленьня ў Богу яго».
4 Але Ты, Госпадзе, — заступнік мой, слава мая, і Ты той, хто ўздымае галаву маю.
5 Голасам маім я клікаў Бога, і Ён пачуў мяне з гары сьвятой сваёй.
6 Вось я заснуў і спаў; устаў, бо Госпад сьцеражэ мяне.
7 Не збаюся безьлічы людзей, што з усіх бакоў на мяне наступаюць.
8 Устань, Госпадзе, збаў мяне, Божа мой! Бо Ты паразіў усіх, што без прычыны варагуюць супраць мяне; зубы грэшнікаў Ты скрышыў.
9 Ад Госпада збаўленьне і на людзях Тваіх — блаславеньне Тваё.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter

Псалтыр Давіда, псальм 3

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.