1 Алілуя! Агея і Захара. Хвалі, Ерусаліме, Госпада; слаў Бога твайго, Сыёне,
2 бо Ён умацаваў засаўкі брамаў тваіх, блаславіў у табе сыноў тваіх.
3 Ён той, хто дае супакой межам тваім і корміць цябе цестам пшанічным.
4 Ён той, хто пасылае слова сваё на зямлю: хутка разыходзіцца слова Яго.
5 Ён той, хто дае сьнег, быццам воўну, рассыпае імглу, як попел,
6 кідае, быццам кускі, ільдзінкі свае: хто ўстаіць перад холадам Яго?
7 Пашле слова сваё і растопіць іх: падзьме вецер Яго, і пацякуць воды.
8 Ён той, хто пасылае слова сваё Якубу, пастановы свае і прысуды — Ізраілю.
9 Ён не ўчыніў так ніякаму іншаму народу і не аб’явіў ім судоў сваіх.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter

Псалтыр Давіда, псальм 147

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.