1 Кіраўніку хору. На духавых прыладах. Навука Давіда.
2 Сказаў неразумны ў сэрцы сваім: «Няма Бога». Сапсаваліся і зьнікчэмнелі ў беззаконьнях, няма нікога, хто рабіў бы дабро.
3 Бог глянуў з неба на сыноў людзкіх, каб бачыць, ці ёсьць, хто разумее або шукае Бога.
4 Усе ўхіліліся, усе разам нягоднымі сталі, няма, хто рабіў бы дабро, няма ні аднаго.
5 Ці ж не схамянуцца ўсе, што чыняць беззаконьне, што зьядаюць мой народ, быццам ядуць хлеб? Госпада яны ня клікалі.
6 Вось яны затрэсьліся ад страху там, дзе страху не было, бо Бог параскідаў косьці тых, што людзям дагаджалі: яны пакрыліся сорамам, бо Бог пагардзіў імі.
7 Хто дасьць з Сыёну збаўленьне Ізраілю? Калі Госпад верне з палону народ свой, узрадуецца Якуб, усьцешыцца Ізраіль.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter

Псалтыр Давіда, псальм 52

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.