1 Псалом Давіда. Сказаў Госпад Госпаду майму: «Сядзь праваруч Мяне, пакуль пакладу ворагаў тваіх падножжам ног тваіх».
2 Госпад пашле табе жазло сілы з Сыёну, і будзеш панаваць сярод ворагаў тваіх.
3 З табою ўлада ў дзень сілы тваёй у зьзяньні сьвятых тваіх; з улоньня перад заранкай Я нарадзіў цябе.
4 Кляўся Госпад і не адрачэцца: «Ты — сьвятар давеку паводле ўставу Малхісадэка».
5 Госпад па правай руцэ тваёй скрышыў уладароў у дзень гневу свайго.
6 Ён будзе судзіць народы, згрувасьціць трупы, скрышыць галовы многіх на зямлі.
7 З ручая будзе піць дарогаю, таму падыме галаву.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter

Псалтыр Давіда, псальм 109

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.