Псалтыр 109 псалом

Псалтыр
Пераклад Васіля Сёмухі → Пераклад Аляксандара Надсана

 
 

Псальма Давідава. Сказаў Гасподзь Госпаду майму: сядзі праваруч Мяне, пакуль пакладу ворагаў Тваіх у падножжа ног Тваіх.
 
Псалом Давіда. Сказаў Госпад Госпаду майму: «Сядзь праваруч Мяне, пакуль пакладу ворагаў тваіх падножжам ног тваіх».

Жазло сілы Тваёй пашле Гасподзь зь Сіёна: валадары сярод ворагаў Тваіх.
 
Госпад пашле табе жазло сілы з Сыёну, і будзеш панаваць сярод ворагаў тваіх.

У дзень моцы Тваёй народ Твой гатовы ў аздобах сьвятыні; з улоньня дзяньніцы падобнае да расы Тваё нараджэньне.
 
З табою ўлада ў дзень сілы тваёй у зьзяньні сьвятых тваіх; з улоньня перад заранкай Я нарадзіў цябе.

Прысягаўся Гасподзь і не раскаецца: Ты Сьвятар навекі паводле абраду Мэлхісэдэкавага.
 
Кляўся Госпад і не адрачэцца: «Ты — сьвятар давеку паводле ўставу Малхісадэка».

Гасподзь праваруч Цябе. Ён у дзень гневу Свайго пакарае цароў;
 
Госпад па правай руцэ тваёй скрышыў уладароў у дзень гневу свайго.

учыніць суд над народамі, напоўніць зямлю трупамі, раструшчыць галаву ў зямлі шырокай.
 
Ён будзе судзіць народы, згрувасьціць трупы, скрышыць галовы многіх на зямлі.

З патока на дарозе будзе піць, і таму падыме галаву.
 
З ручая будзе піць дарогаю, таму падыме галаву.