Псалтыр 81 псалом

Псалтыр
Пераклад Васіля Сёмухі → Пераклад Аляксандара Надсана

 
 

Псальма Асафава. Бог стаяў у гурце багоў; сярод багоў правіў суд:
 
Псалом Асафа. Бог стаў на сходзе багоў, сярод багоў будзе правіць суд.

дакуль будзеце вы судзіць несправядліва і патураць бязбожным?
 
«Як доўга будзеце судзіць несправядліва і спрыяць грэшнікам?

Чынеце суд беднаму і сіраце; прыгнечанаму і гаротнаму справядлівасьць рабеце;
 
Чыніце суд сіраце і беднаму, апраўдвайце пакорнага і ўбогага;

вызваляйце беднага і ўбогага; вырывайце яго з рук бязбожнікаў.
 
ратуйце бедака і ўбогага і вызваляйце яго з рукі грэшніка!»

Ня ведаюць, не разумеюць, у цемрадзі ходзяць; усе асновы зямлі хістаюцца.
 
Ня ўведалі яны, не зразумелі, у цемры блукаюць; хістаюцца ўсе асновы зямлі.

Я сказаў: вы — багі, і сыны Ўсявышняга — усе вы;
 
Я сказаў: «Вы — багі, і ўсе вы — сыны Найвышэйшага;

але вы памраце, як людзі, і ўпадзяце, як кожны з князёў.
 
але вы, як людзі, паміраеце і, як кожны з князёў, пáдаеце».

Паўстань, Божа, судзі зямлю, бо Ты спадкуеш усе народы.
 
Устань, Божа, судзі зямлю, бо Ты займееш спадчыну ўва ўсіх народах!