Псалтыр 81 псалом

Псалтыр
Пераклад Васіля Сёмухі → Пераклад Міхаіла Астапчыка

 
 

Псальма Асафава. Бог стаяў у гурце багоў; сярод багоў правіў суд:
 
Псалом Асафа. Бог паўстаў сярод процьмы багоў, Каб судзіць багоў гэтых.

дакуль будзеце вы судзіць несправядліва і патураць бязбожным?
 
Даколі будзеце судзіць няправа І крывадушнічаць перад грэшнымі?

Чынеце суд беднаму і сіраце; прыгнечанаму і гаротнаму справядлівасьць рабеце;
 
Судзіце справядлива сіротам і бедным, Апраўдайце беднага і прыгнечанага.

вызваляйце беднага і ўбогага; вырывайце яго з рук бязбожнікаў.
 
Ратуйце бедных і ўбогіх, Ад рук грэшных збаўце іх.

Ня ведаюць, не разумеюць, у цемрадзі ходзяць; усе асновы зямлі хістаюцца.
 
Не зведалі, не зразумелі, ходзяць у цемры, Да пахіснуцца высновы зямлі!

Я сказаў: вы — багі, і сыны Ўсявышняга — усе вы;
 
Кажу вам, Вы богі І сыны Бога Вышняга.

але вы памраце, як людзі, і ўпадзяце, як кожны з князёў.
 
Але вы, як усе чалавекі памрэце, І як ад гэтых паноў падзеце.

Паўстань, Божа, судзі зямлю, бо Ты спадкуеш усе народы.
 
Паўстані, Божа, і суддзі зямлю, Бо Ты спадкуеш усе народы.