Псалтыр 127 псалом

Псалтыр
Пераклад Васіля Сёмухі → Пераклад Міхаіла Астапчыка

 
 

Песьня ўзыходжаньня. Дабрашчасны кожны, хто баіцца Госпада, хто ходзіць шляхамі ягонымі!
 
Песня ўзыходжання. Шчаслівыя багабаязныя, Што крочаць па шляхах Божых.

Ты будзеш есьці ад працы рук тваіх; дабрашчасны ты, і добра табе!
 
Плады працы сваёй ужывеш, Шчаслівы ты, і дабро табе будзе.

Жонка твая, як лаза плодная, у доме тваім; сыны твае, як аліўнае гольле, вакол трапезы тваёй:
 
Жонка твая быццам лаза пладавітая, У сценах дома твайго.

так мілаславіцца чалавек, які баіцца Госпада!
 
Дзеці твае, як пачаткі маслінавыя, Вакол трапезы тваёй.

Дабраславіць Цябе Гасподзь зь Сіёна, і ўбачыш бясьпеку Ерусаліма ва ўсе дні жыцьця твайго.
 
Так дабраславяцца багабаязныя, дабраславіць цябе Бог з Сіёну, І ўбачыш даброты Ерусалімскія ва ўсе дні жыцця свайго,

Убачыш сыноў у сыноў тваіх. Мір на Ізраіля!
 
І ўбачыш дзяцей сыноў сваіх. Мір Ізраілю!